Пагранічнікамі перакрыты чарговы канал увозу ў Беларусь наркотыкаў



У ноч з 27 на 28 мая ў пункце пропуску «Брузгі» гарадзенскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў увезці ў Беларусь больш за 14 кг небяспечнага наркатычнага сродку.

31-гадовы грамадзянін Расеі ехаў на аўтамабілі Lexus па «зялёным» канале. У ходзе правядзення пагранічнага кантролю названага транспартнага сродку з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў і службовага сабакі ў канструктыўных асаблівасцях аўтамабіля былі выяўлены скруткі з гашышам масай больш за 14 кг.

Органам дазнання Гарадзенскай пагранічнай групы ў дачыненні да грамадзяніна Расеі па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

gpk.gov.by