Апошні званок для выпускнікоў беларускіх школ
Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў беларускіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць 29 і 30 траўня.
Дзявятыя класы ў гэтым годзе заканчваюць 85,6 тыс. маладых людзей, адзінаццатыя – 55,4 тыс. чалавек.
Рэспубліканскае свята „Апошні званок” адбудзецца 30 траўня ў Воршы – маладзёжнай сталіцы Беларусі 2019 года. Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць на базе Аршанскай дзяржаўнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 2 „Лядовая арэна”. У свяце прымуць удзел 1700 маладых людзей – выпускнікоў 11-х класаў з усёй Беларусі: 200 чалавек ад Менска, па 100 – ад Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласцей і каля 900 з Аршанскага раёна і бліжэйшых раёнаў Віцебскай вобласці.
Выпускныя вечары ў 11-х класах рэкамендавана правесці 8 і 9 чэрвеня ў сценах школ.