“Новы Час” назваў пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля



У рэдакцыі газеты “Новы Час” назвалі пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля. Гэта творчае спаборніцтва маладых журналістаў у памяць пра былога рэдактара «Новага Часу».

Фота Барыса Гарэцкага

Назвалі пераможцаў у трох намінацыях – за найлепшы грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і культурна-гістарычны матэрыял. А таксама найлепшы матэрыял па выніках чытацкага галасавання. Тэмы маладых журналістаў сталі больш грунтоўнымі, – кажа рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб:

– Першым разам, калі мы праводзілі конкурс, большасць матэрыялаў была культурна-гістарычная. І зусім мала падавалі на грамадска-палітычную і сацыяльна-эканамічную намінацыі. Але вось у гэтым годзе ўсё наадварот. Таму гэта вельмі цешыць. Мы з улікам канцэпцыі нашага выдання і рабілі гэтыя намінацыі. Мы сыходзілі з таго, каб пасля можна было заахвоціць людзей працаваць у нашай рэдакцыі.

Дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў да конкурсу дадалася яшчэ адна намінацыя – найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял. Найлепшай аўтаркай літаратурнай крытыкі ў газеце „Новы Час” журы прызнала Жану Капусту (Запартыку). Ад СБП пераможцы былі ўручаныя дыплом і каштоўныя прызы. 

На фота: пераможцы конкурсу, „Новы Час”

Пераможцамі конкурсу сталі:

У намінацыі „Лепшы грамадска-палітычны матэрыял”:

Дзіяна Пінчук — Феномен «Глуша», ці 13 парадаў для тых, хто хоча змяніць сваю малую радзіму Мікола Дзядок — Стаць экстрэмістам: хутка і лёгка.

У намінацыі „Сацыяльна-эканамічны матэрыял”:

Дзіяна Серадзюк — «Засталося пару месяцаў, хацелася б паглядзець на неба, на людзей…» Вікторыя Чаплева — «Гэты боль я не пажадаю ні свайму дзіцяці, ні чужому» Аляксандр Вялітчанка — відэа «Ежа замест бомб»: як гэта робяць у Мінску

У намінацыі „Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял”:

Дзіяна Серадзюк — «Ім было што сказаць. Менск, які памятае рэпрэсаваных пісьменнікаў»

Па выніках чытацкага галасавання перамог Марцін Мельнікаў з артыкулам «Праект «Навінкі»: крэатыўна, шчыра, бескампрамісна».

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя