Андрэй Фёдараў: 2015 год будзе для беларускай знешняй палітыкі складаным



Палітолаг Андрэй Фёдараў распавядае, якім быў для беларускай знешняй палітыкі 2014 год, і што прагназуецца ў наступным.

Андрэй Фёдараў: Як звычайна, гэта быў складаны год, але ў адрозненні ад астатніх дадаліся яшчэ і праблемы на “ўкраінскім фронце”. З’явіліся новыя пагрозы, і афіцыйнаму Менску давялося нейкім чынам з гэтага становішча выходзіць.

РР: Наколькі гэта ўдалося?

Андрэй Фёдараў: Час яшчэ пакажа, хоць, думаю, знешне беларускія ўлады выглядалі прыстойна, заняўшы ў нейкім сэнсе нейтральную пазіцыю ў расейска-украінскім канфлікце. Але складанасці ёсць. У свеце апошніх падзей невядома, наколькі адэкватна павядзе сябе Масква, бо пагроза з боку Крамля для Беларусі ўзмацнілася.

РР: Вы маеце на ўвазе крытыку беларускімі афіцыйнымі асобаў Масквы і Еўразійскага саюза? І як наогул зараз можна ахарэктыразаваць беларуска-расейскія адносіны?

Андрэй Фёдараў: Менск кінуў выклік Маскве не з мэтай пабурыць Еўразійскі эканамічны саюз, а каб палепшыць яго. Натуральна, Крэмль не павінен быў успрымаць гэта ў “штыкі”, але ж зваротная рэакцыя невядома. І тут беларускія ўлады ў пэўнай ступені рызыкуюць, бо ў нейкай ступені пайшлі па-банку. Пакуль сітуацыя вельмі нявязначаная.

РР: Наступны год таксама будзе складаным для Беларусі?

Андрэй Фёдараў: Я не бачу пакуль ніякіх абставін, якія маглі б палепшыць сітуацыю. Многае будзе залежыць ад рэакцыі Расеі на пасланне беларускага боку. Варыянтаў шмат. Сярод іх ёсць і самыя дрэнныя.

РР: Наколькі будзе ўплываць на знешнюю палітыку ў 2015 годзе фактар правядзення ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў?

Андрэй Фёдараў: Думаю, куды ў меншай ступені, чым напярэдадні выбараў-2010. Ужо зразумела, што, калі пацяпленне з Захадам і адбудзецца, то не такое, як гэты было ў 2009 годзе. Зараз на павестцы дня – Расея. І сумненні расейскага пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава ў тым, што Лукашэнка пойдзе на выбары, па меншай меры выглядаюць дзіўнымі. Ці то гэта была выпадковасць, ці то непразрысты сігнал…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота t-styl.info