Алена Талстая: Улада выступае ў ролі халуя Крамля
Ужо год цягнецца абарона мемарыялу Курапаты.
Палітыкі і грамадскія актывісты сваімі пратэстамі супраць забаўляльнай установы “Поедем поедим”, размешчанай ля месца расстрэлаў грамадзян Беларусі энкавэдыстамі, дэманструюць, што жыве памяць беларусаў, кажа адна з абаронцаў Курапат Алена Талстая:
– Па загаду з Масквы, тут забівалі беларусаў, Курапаты пра гэта сведчаць. Адсюль гэтае імкненне знішчыць Курапаты ўсялякімі спосабамі. Беларуская нацыя зазнала вялізныя страты сярод інтэлігенцыі і навукоўцаў. Гэтая ўлада выступае ў ролі халуя Крамля. Зараз няма іншай кропкі, дзе мы маглі б паказаць, што Беларусь яшчэ жыве, Беларусь яшчэ жывая.
Цалкам інтэрв’ю слухайце ў далучаным файле:
Паводле Алены Талстой, самае лепшае, што можа зрабіць улада, – гэта зарэгістраваць дырэкцыю нацыянальнага некропалю Курапаты і прыбраць свае рукі ад Курапат. Актывістка запрашае грамадзян да малітвы ў Курапатах кожную нядзелю а 14-й і кожны дзень а 19-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск