Прайшоў сход сяброў і прыхільнікаў Руху салідарнасці “Разам”
У сталіцы адбыўся сход сяброў і прыхільнікаў Руху салідарнасці “Разам” горада Менска. З удзельнікамі сваім бачаннем цяперашняй сітуацыі падзялілася сустаршыня Алена Талстая.
– І дабрабыт, і заможнае жыццё, і хлеб наш штодзённы, і праца – яны прыйдуць толькі тады, калі гэта будзе грунтавацца на нацыяналізме, традыцыйным сацыяльным нацыяналізме. Я не хачу, каб гэтага слова баяліся. Гэтае слова прыніжаецца адмыслова з усходу, імперцамі, якія забываюць, што тое, што яны робяць, гэта шавінізм у дачыненні да беларусаў, якія шматкроць за сваю гісторыю не толькі этнацыду падвяргаліся, а наўпроставаму генацыду.
Удзельнікі сходу выбралі каардынатараў руху, прынялі шэраг адозваў, а таксама падтрымалі рашэнне правесці ў Чарнігаве канферэнцыю ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтаркі