Святлана Куль: Гэта быў не адыход, а эвакуацыя



У Гародні, прафесар, гісторык Святлана Куль ужо не працуе ў мясцовым універсітэце: яна забрала сваю працоўную кніжку з аддзела кадраў Гарадзенскага ўніверсітэта.

kul

Непрацяг працоўнага кантракту з ёй з боку адміністрацыі, яна ўспрыняла спакойна. Пасля сыходу з універсітэту шэрагу вядомых гісторыкаў ды апошняга шальмавання вынікаў выбараў на пасаду дацэнта Іны Соркінай, сыход з установы, стаў толькі пытаннем часу – сказала Святлана Куль.

– Не маё гэта, я магчыма занадта адкрыты і шчыры чалавек, каб ісці на нейкія кабінетныя гульні. Ставіць сваё навуковае імя ў залежнасць ад несумленных людзей. Гэта быў не адыход, а эвакуацыя. З вясны 2014 году я пачала паціху згортваць сваю дзейнасць, адзінае, што не паспела…. Не далі – два аспіранты маглі абараніцца ў гэтым годзе.  

Закрыццё гістарычнага факультэту ў Гародні і выключэнне шэрагу перспектыўных гісторыкаў з універсітэту – гэта спланаваная акцыя, магчыма, нават не беларускіх уладаў, мяркуе Святлана Куль.

Беларускае Радыё Рацыя