Берасцейскае „Дынама” захоўвае лідарства
Пасля матчаў 10 тура, якія прайшлі ў нядзелю, берасцейскае „Дынама” зноў вярнула сабе лідарства нацыянальнага чэмпіянату. Дынамаўцы перамаглі ў Слуцку аднайменную каманду – 3:1. Двойчы забітымі мячамі вызначыўся Дзяніс Лапцеў, яшчэ адзін гол на рахунку Паўла Няхайчыка. Мяч прэстыжу ў гаспадароў поля з пенальці забіў івуарыец Якуба Бамба.
Вынікі іншых матчаў 10 тура:
„Шахцёр” (Салігорск) – „Дняпро” (Магілёў” – 3:1.
„Іслач” (Менскі раён) – „Тарпеда” (Жодзіна) – 1:0.
„Энергетык”-БДУ (Менск) – „Гарадзея” – 0:0.
ФК „Гомель” – БАТЭ (Барысаў) – 0:2.
ФК „Віцебск” – „Дынама” (Менск) – 1:3. Два забітыя мчы і голавы пас на рахунку Ягора Зубовіча.
„Тарпеда” (Менск) – ФК „Менск” – 0:0.
„Нёман” (Гародня) – „Славія” (Мазыр) – 0:1.
Лідарская група пасля 10 тура набыла выразнае акрэсленне:
1. „Дынама” (Берасце) – 26 ачкоў
2. БАТЭ – 24
3. „Шахцёр” – 24
4. „Іслач” – 21
5. „Дынама” (Менск) – 19
Беларускае Радыё Рацыя