Габрэі з розных краін свету сабраліся ў Слоніме
На месцы старых габрэйскіх могілак на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме 3 чэрвеня сабраліся габрэі з розных краін свету. Некаторыя ў Слонім прыехалі ўпершыню, каб наведаць родны горад сваіх дзядоў і прадзедаў, якія тут жылі і нарадзіліся.
Арганізатарам гэтых штогадовых сустрэч з’яўляецца Сімон Левінгер з ЗША. Гэты габрэй не першы год шукае ў Слоніме сляды Аўраама Вайнберга – заснавальніка слонімскіх хасідаў і яго паплечнікаў.
Менавіта па ініцыятыве Левінгера штогод у чэрвені з’язджаюцца габрэі з розных куткоў свету ў Слонім, каб памаліцца за сваіх продкаў і аддаць даніну іх светлай памяці.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота gs .by