Курт Вулхайзер: Ствараецца беларускамоўная гарадская культура



Цяпер ствараецца беларускамоўная гарадская культура, а таксама літаратура і музыка, – адзначае вядомы даследчык, прафесар Брандайскага ўніверсітэта ў ЗША Курт Вулхайзер.

На думку навукоўца, беларуская мова ўжо можа добра пачувацца ў горадзе, а гэта вельмі важна для кожнай сучаснай мовы ў Еўропе. Што тычыцца новых носьбітаў мовы ў горадзе, то гэта пераважна маладыя людзі:

– Гэта не толькі гуманітарыі, гэта і эканамісты, юрысты, спецыялісты па маркетынгу. Гэта новая плынь. Напачатку 90-ых у Адраджэнні бралі ўдзел у асноўным гуманітарыі, а бізнесменаў сярод таго пакалення мала было.

“Гэта вельмі цікавая з’ява, і для будучыні мовы гэта будзе граць вельмі важную ролю. Многія маладыя людзі хочуць быць адметнымі, таму пачынаюць гаварыць па-беларуску, акрамя таго, беларуская мова становіцца не толькі элітнай, але моднай і сучаснай”, – дадае навуковец.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота arche.by