Dzieciuki выступяць на фэсце „Хавайся ў бульбу”
Гарадзенскі гурт Dzieciuki выступіць на 15-м міжнародным мота фэсце „Хавайся ў бульбу”. Фэст адбудзецца 7-8 чэрвеня 2019 году ў вёсцы Каробчыцы, што недалёка ад Гародні.
Кажа лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў:
– Усіх запрашаю 7-га чэрвеня. Мы не збіраемся граць усе новыя песні, у тым і справа. Прыйдуць і прыедуць людзі, каб нас паслухаць, паскакаць пад сцэнай. Граць толькі новую праграму – гэта было б смешна. Давядзецца граць усе папулярныя песні ў першую чаргу, ну і канешне мы іх разбавім часткай новых песень, але ўсе граць мы не збіраемся.
У першы дзень фэсту „Хавайся ў бульбу” выступяць гурты „РСП” і „К-121”, а на другі дзень DRUM EXTASY ды расейскі гурт „Черный Обелиск”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня