30-ая гадавіна першых паўсвабодных выбараў у Польшчы
Трыццаць гадоў таму, 4 чэрвеня 1989 года, адбыліся першыя ў пасляваеннай Польшчы часткова свабодныя парламенцкія выбары. Завяршыліся яны перамогай незалежнага прафсаюза “Салідарнасць” і далі пачатак падзенню камунізму ў Польшчы і наогул у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
Сёння ў Польшчы праходзяць ўрачыстасці, прымеркаваныя да гэтых падзеяў. Святакаванні адбываюцца паралельна ў Варшаве і Гданьску. Прадстаўнікі ўрада, кіруючай кааліцыі і запрошаныя госці праводзяць урачыстыя святкаванні ў Сенаце Польшчы. Тут з прамовамі выступілі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Min. #Czaputowicz wziął udział w uroczystym posiedzeniu Senatu ?? z okazji 30. rocznicy #4czerwca1989.
W uroczystości wzięli też m. in. udział @prezydentpl @AndrzejDuda, marszałek @KancelariaSejmu @MarekKuchcinski, marszałek @PolskiSenat @StKarczewski, @PremierRP @MorawieckiM. pic.twitter.com/MYBqQfUWUI
— Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP ?? (@MSZ_RP) 4 июня 2019 г.
Прадстаўнікі Еўрапейскай кааліцыі і апазіцыі сабраліся на святкаваннях у Гданьску. Тут былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валэнса, Аляксандр Кваснеўскі і Браніслаў Камароўскі падпісалі сумесную “Дэкларацыю свабоды і салідарнасці”.
Пасля поўдня на Доўгім Таргу – галоўнай плошчы Гданьска – адбудзецца пікет, на завяршэнне якога выступіць з прамовай старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён мае выказацца пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: premier.gov.pl, tvn24.pl, interia.pl