Дваровы канцэрт Лявона Вольскага
Апошнім часам склалася традыцыя раз на год граць серыю акустычных канцэртаў: з рознымі праграмамі, складамі, але ва ўтульнай атмасферы, у цесным коле, з лімітаванай колькасцю месцаў. Ёсць свой антураж у гэтых невялікіх акустыках.
Гэтай вясной мы зрабілі толькі адзін акустычны канцэрт у неадчыненым бары на рамонце. Планавалі зрабіць яшчэ некалькі, але цяжка было вызначыцца з месцам і фарматам, а паўтарацца не хацелася.
З наступленнем лета вырашылі ўсё ж зрабіць апошні канцэрт сезона акустычным і на свежым паветры, але ў самым цэнтры Менска. У дворыку бара Lidbeer. Чакаем на нефармальную атмасферу, паддоны, піва, а самі рыхтуем аб’ёмную праграму і шэраг сюрпрызаў. Якіх – трохі пазней. Калі ў каго ёсць дома гітары, дудкі, бубны – рыхтуйце…
15 чэрвеня, 19.00, Lidbeer bar (Незалежнасці, 58а).
Квіткі на Bezkassira.by: 20 – першыя 50, 25 – наступныя, 30 – у дзень канцэрта (пры наяўнасці).
https://bezkassira.by/lyavonvolskdvarovykancert-6410/
Інфалінія: +375336611432