У Гародні пакажуць „Тэрмінатара 2” па-беларуску



Кінастужку „Тэрмінатар 2” з Арнольдам Шварцэнегерам у галоўнай ролі, агучаную па-беларуску, упершыню пакажуць у Гародні. Паказы будуць адбывацца 7-9 чэрвеня ў кінатэатры „Космас”.

Пра будучыя паказы распавядае арганізатарка паказаў у Гародні Надзея Вішнеўская:

– Гэта класіка кіно. Крытыкі прызнаюць, што ў гэтым фільме Шварцэнегер сыграў сваю найлепшую ролю за ўсю кар’еру. Гэты фільм узяў некалькі Оскараў. Цікава паглядзець яго на сваёй мове, асабліва калі хтосьці раней не глядзеў, то гэта тым больш добра. Калі глядзелі, то гэта новая падача ўсім вядомага фільма.

Паказы адбудуцца ў межах праекта „Беларускія ўікенды”. Фільм агучаны кампаніяй „Кінаконг”, найлепшымі беларускімі акторамі і тэлевядоўцамі пры падтрымцы кампаніі Velcom.

Беларускае Радыё Рацыя