Дадатковага цягніка да Беластока пакуль не будзе



Польскае міністэрства інфраструктуры і развіцця гатовае дафінансаваць у 2015-ым годзе дадатковы цягнік да Гародні, але беларускі бок пакуль у гэтым не зацікаўлены.

Як паведмляюць польскія СМІ, фірма Przewozy Regionalne вядзе перамовы з беларускім бокам наконт таго, каб пусціць яшчэ адзін цягнік на гэтым маршруце.  Пакуль, аднак, беларускі бок не прыняў такую прапанову. Гэта азначае, што да паловы сакавіка цягнікі з Гародні да Польшчы будуць ездзіць як і цяпер – два разы ў дзень.

З Гародні ў Беласток яны будуць адпраўляюцца ў 7.01 і 12.23. З Беластока ў Гародню цягнікі ад’язджаюць у 20.10 і 05.55. Трэці цягнік з Гародні, які адпраўляўся ў 17.55, быў зняты ў снежні.