У Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння cітуацыі з правамі чалавека



За мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння cітуацыі з правамі чалавека, аднак былі некаторыя пазітыўныя змены. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, які яна прадставіла на летняй сесіі Рады ААН па правах чалавека у Жэнэве.  У якасці пазітыўных зменаў Марын адзначае дэкрыміналізацыю артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць незарэгістраваных арганізацый).

Каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянцін Стэфановіч:

– Мы канешне гэты крок вітаем. Гэта тое, чаго дамагалася грамадзянская супольнасць Беларусі фактычна з 2006 года. Але нашая радасць азмрочаная тым, што ўлады не адмовіліся ад адмены поўнай забароны на дзеянне незарэгістраваных арганізацый. Забарона застаецца. І замест крымінальнай адказнасці ўводзяць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу 50 базавых велічыняў і прычым да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягваць у пазасудовым парадку. 

Акрамя таго беларускія ўлады прызвычаіліся выбарча падыходзіць да рэкамендацый ААН, дадае праваабаронца.

– Для нашага ўраду больш важная працэдура УПО – Універсальнага перыядычнага агляду, яны лічаць, што гэта такі добры і паспяховы варыянт супрацы з ААН. Для нас, як праваабаронцаў, важныя рэкамендацыі КПЧ, бо іх робяць эксперты, камітэт. 

У справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын сярод станоўчых момантаў адзначаецца ўнясенне ў Закон аб масавых мерапрыемствах паправак, якія ўвялі паведамляльны (нароўні з заяўным) прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў. Разам з тым павялічаная аплата на абслогоўванне такіх мерапрыемстваў, што ўжо прывяло сёлета да адмены Чарнобыльскага шляху, нагадвае Валянцін Стэфановіч.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя