Ці пачнецца з-за Беларусі вайна?
Ці пачнецца з-за Беларусі Трэцяя сусветная вайна? Адкуль сыходзіць пагроза?
Распавядае лідар Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Найбольш верагодным лічаць, што Трэцяя імперыялістычная вайна якраз пачнецца з канфлікту, звязанага з нашай краінай. Першыя дзве імперыялістычныя вайны прынеслі нам страты не менш чвэрці нацыі. У Першую імперыялістычную ці ў Другую імперыялістычную вайну беларусы хацелі ваяваць? Абсалютна дакладна вам кажу, што не хацелі. Магчымая акупацыя, на вялікі жаль, магла быць у сярэдзіне 90-х гадоў, прычым гэта ўжо не нейкія там казкі, ужо ў мемуарах былых расейскіх дзеячоў можна прачытаць.
Беларусь знаходзіцца на геапалітычным разломе Захад-Усход. Таму, кожны яе рух у пэўным напрамку крытычна ўспрымаюць суседзі. У першую чаргу – Расея.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск