„На крылах песні” у Менску і Гародні



Хор і барокавы аркестр люблінскай музычнай школы імя Караля Ліпінскага, пад кіраўніцтвам Тэрэзы Красоўскай, выступіць у Менску і Гародні. Праграма канцэрту „На крылах песні”, якая складаецца з твораў розных кампазітараў, прымеркавана да 200-годдзя Станіслава Манюшкі.

Кажа прафесар школы і дырыжор калектыву Тэрэза Красоўская:

– Я лічу, што гэта будзе цікава моладзі. Яны будуць дзяліцца той музыкай, якую падрыхтавалі, знаёміцца з мясцінамі Манюшкі, Касцюшкі, Міцкевіча. Напэўна пабываем у Курапатах. Гэта таксама такая выхаваўчая і патрыятычная паездка па даўняму польскаму шляху. Лічу, што найлепшая навука, калі штосьці кажуць, апавядаюць, а не толькі кніга і інтэрнэт.

У Менску канцэрт пройдзе ў архікатэдры 14-га чэрвеня а 19-й гадзіне, а ў Гародні канцэрт адбудзецца ў катэдры святога Францішка Ксаверыя 16-га чэрвеня а 13:15. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня