Ганна Кандрацюк-Свярубская: 20-ы раз „Зорка” збірае сяброў



Майстар-класы маладых журналістаў пройдуць сёлета на Падляшшы ўжо ў 20-ты раз.  Першыя артыкулы такіх вядомых у Польшчы журналістаў як Тамаш Саевіч (карэспандэнт польскага радыё ў Кітаі) ці Міхась Сцепанюк (кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё Беласток) ствараліся якраз  у час сустрэчаў «Зоркі», –  кажа ініцыятарка і арганізатарка штогадовых журналісцкіх заняткаў для моладзі на Беласточчыне Ганна Кандрацюк-Свярубская:

– Маю ўжо шмат выпускнікоў, якія прызнаюцца да нас. Гэта хаця б Тамаш Саевіч, або Міхась Сцепанюк, Аня Пятроўская. Унікальнасць «Зоркі» ў тым, што я яе ствараю разам з маладымі аўтарамі. Іх артыкулы, мне здаецца, на столькі цікавыя і важныя, што могуць быць прыкладам для іх аднагодкаў.

У сустрэчах “Зоркі” прымаюць удзел дзеці, якія вывучаюць беларускую мову з Бельска Падляшскага, Беластоку, Нараўкі і Міхалова. Сустрэчы ладзіць праграмная рада Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Сёлета да супрацоўніцтва далучыцца таксама фонд «Вілла Сократэс».

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя