Сёння адбудзецца суд над Алесем Пушкіным



Сёння адбудзецца суд над мастаком Алесем Пушкіным. 6 чэрвеня ён правёў перфоманс у абарону беларускай мовы і супраць расейскай агрэсіі на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі. Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам менавіта гэтага “Еўраопта”. Той абразіў беларускую мову і размаўляў у вельмі грубай форме.

Суд над Алесем Пушкіным празначаны на 10 чэрвеня на 14:30 па адрасе: горад Крупкі, вуліца Зайцава, дом 15. Пушкіна вінавацяць па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (умяшанне ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні).

Заяву ў падтрымку Алеся Пушкіна прыняў беларускі ПЭН-цэнтр, а сам мастак заклікаў мастацкіх крытыкаў прыехаць у Крупкі і падтрымаць яго.

Беларускае Радыё Рацыя