Гарачыня ў Беларусі на бягучым тыдні ўзмоцніцца



На працягу тыдня ў Беларусі чакаецца да 33-х градусаў цяпла. Гэта анамальная спякота, якая можа нанесці шкоду здароўю, – засцерагаюць медыкі і заклікаюць грамадзян выконваць пэўныя правілы паводзінаў, каб пазбегнуць непрыемнасцяў.

Перш за ўсё нельга даводзіць арганізм да перагрэву альбо абязводжвання, – раіць лекар Святлана Смялевіч:

Таксама медыкі раяць па магчымасці ўстрымацца ад знаходжання на вуліцы з 11-й па 18-ю гадзіну.

„На бягучым тыдні ў Беларусі ўзмоцніцца гарачыня. У дзённы час тэмпература паветра ў многіх раёнах перасягне плюс 30 градусаў. На фоне павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове тыдня месцамі не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У сувязі з гарачым надвор’ем павышаецца ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах, будзьце асцярожны з агнём”, – сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 11 чэрвеня, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 на поўначы да 19 градусаў вышэй за нуль на поўдні, удзень будзе 27-33 градусы цяпла.

У сераду, 12 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, удзень – 26-33 градусы цяпла.

У чацвер, 13 чэрвеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 16-21 градус цяпла, удзень – плюс 27-34 градусы.

У пятніцу, 14 чэрвеня, ноччу ў асобных раёнах па захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-21 градус вышэй за нуль, днём – 27-34 градусы цяпла.

Фота ua.news