У Менску адкрылася выстава да 95-годдзя Васіля Быкава



„Пункціры жыцця”. У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная 95-годдзю Васіля Быкава.

Распавядае сябра народнага пісьменніка, паэт Сяргей Законнікаў:

– У 78 годзе ён пераехаў у Менск з Гародні. А я ў 78 годзе пачаў працаваць у ЦК партыі. Многія рэчы тлумачаць гэты аўтограф у гэтай сціплай кніжачцы. Кніжка называецца на крыжах. На гэтай кніжцы Васіль Уладзіміравіч напісаў: „Сяргею Законнікаву з якім разам вясець на крыжах – такая доля. Васіль Быкаў”. Я думаю, што мець такі аўтограф хацелася б кожнаму, але такі аўтограф трэба заслужыць.

Аснову часовай выставы, прысвечанай 95-ці годдзю Васіля Быкава і 75-ці годдзю з Дня перамогі над Германіяй, складаюць кнігі з аўтографамі-прысвячэннямі народнага пісьменніка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск