ЕЗ падтрымаў беларускі прыродаахоўны праект



Еўразвяз фінансава падтрымаў беларускі прыродаахоўны праект “Хамяк, суслік і палятуха. Выратуем супергрызуноў”.

Распавядае дырэктар грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі:

– Праект “Хамяк, суслік, вавёрка-ляцяга. Выратуем супергрызуноў”. Гэта ініцыятыва фінансаваная ў рамках праекту “Экаманіторынг” Еўразвяза. Яшчэ год таму, калі мы толькі распрацоўвалі заяўку. Пра два віды нічога не было вядома, пра сусліка і хамяка, ці ўвогуле яны засталіся ў краіне. Пра ляцягу было вядома, што пасля дваццаці гадоў адсутнасці знойдзены сляды і некалькі звяркоў у Віцебскай вобласці.

У рамках праекту будуць падрыхтаваныя планы дзеянняў па захаванні гэтых дзікіх відаў грызуноў. На грашовы грант будзе набытае сучаснае абсталяванне для фіксацыі іх жыццядзейнасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск