У Гародні высвятляюцца абставіны смерці парадзіхі



Гарадзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці ноччу 14 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным перынатальным цэнтры 27-гадовай парадзіхі.

Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Следчы камітэт у сваім телеграм-канале.

Паводле інфармацыі „Гродненской правды”, гаворка ідзе пра суіцыд. Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае дзіця. Для правядзення службовага расследавання створаная камісія з прыцягненнем спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.