ДАІ папярэджвае пешаходаў



Пра магчымую небяспеку на дарогах Берасцейшчыны папярэджвае кіроўцаў дзяржаўная аўтаінспекцыя. Месцамі можа быць туман, галалёд ды завіруха з мокрым снегам. Кіроўцам раяць устрымацца ад далёкіх паездак, а пешаходаў быць пільнымі.

ДАІ сочыць не толькі за транспартным рухам, але і за станам дарожнага пакрыцця, кажа інспектар Віктар Міхневіч:

– Будзьце надзвычай уважлівыя, нават калі вы пераходзіце па пешаходнаму пераходу. Чаму? Таму, што дарогі ў нас апрацоўваюцца, як мае быць, калі яны недзе з парушэннем нормы стандартаў, мы прыцягваем службовых асоб да адказнасці. Падчас экстраннага тармажэння, нават па асфальце, аўтамабіль па інэрцыі працягвае рух. Вялікая просьба да пешаходаў, пераканайцеся, што аўтамабіль знаходзіцца вельмі далёка, тады пераходзьце, нават па пешаходным пераходам.

Дзяржаўная аўтаінспекцыя нагадвае, што пры кепскім надвор’і аптымальная хуткасць для аўтамабіляў – 50 кіламетраў за гадзіну, таксама варта трымацца абранай хуткасці без рэзкіх пераходаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя