Лера Сом: Без “Басоў” не было б паловы нашых беларускамоўных гуртоў



Бардэса з Полацку Лера Сом брала ўдзел у другім і трэцім фестывалях беларускай музыкі пад Беластокам, адпаведна ў 91-ым і 92-ім гадах.

– Для мяне проста было дзівам, што людзі для нас змаглі зрабіць значна болей, чым наша дзяржава для сваіх грамадзян. Вось гэта было проста тое, што мяне здзіўляла і здзіўляе. Ёсць людзі, ёсць краіны, якія дапамагаюць іншым, нягледзячы на той варыянт, калі ў іх у саміх не ўсё добра. Без “Басоў”, я думаю, што паловы нашых беларускамоўных груп проста не было б.

Днямі пасля вялікага перапынку Лера Сом ізноў пачала выступаць з гітарай – бардэсу запрасілі на імпрэзу ў Варшаўскім тэатральным інстытуце. А юбілейнае 30-ае Басовішча пройдзе ў звыклым месцы ля Гарадка пад Беластокам 19-20 ліпеня.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя