Футбалісты „Мінска” абыгралі на сваім полі „Нёман”



„Мінск” адолеў „Нёман” у хатнім матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі з лікам 2: 1.

Лік быў адкрыты на 10-й хвіліне, калі ўкраінскі паўабаронца „Мінска” Аляксандр Васільеў рэалізаваў пенальці. У другім тайме, на 71-й хвіліне, Андрэй Якімаў аднавіў раўнавагу, а яшчэ праз 6 хвілін Яўген Шаўчэнка прынёс „Мінску” першую перамогу ў цяперашнім першынстве. Гарадзенцы ж пацярпелі чацвёртую паразу запар.

15 чэрвеня адбудуцца матчы: „Дняпро” (Магілёў) – „Іслач” (Менскі раён), „Славія” (Мазыр) – „Слуцк”, „Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) – „Віцебск”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото ФК „Мінск”