Пачалася прыёмная кампанія ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі



У Беларусі 15 чэрвеня пачалася прыёмная кампанія ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Абітурыенты могуць падаваць дакументы ў прафесійныя ліцэі і каледжы для атрымання прафесіі рабочага, служачага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, у 2019 годзе прыём ажыццяўляюць 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 250 прафесіях. Акрамя таго, набор для навучання рабочым прафесіям праводзяць 47 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць ўсяго 29,7 тысячы чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту — 29,4 тысячы.

У бягучым годзе будзе спынены прыём па 157 незапатрабаваных прафесіях. Для параўнання: у 2018 годзе набор быў прыпынены на 168 прафесій.

Разам з тым плануецца пачаць падрыхтоўку па 151 новай для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіі. У мінулым годзе былі адкрытыя наборы на 193 спецыяльнасці. Таксама плануецца пачаць падрыхтоўку па 5 новых для рэспублікі прафесіях: апаратчык апрацоўкі шкловалакністых матэрыялаў, апаратчык дублення (футравая вытворчасць), аддзелачнік футравых скурак, зборшчык вырабаў з пластмас, аператар сістэмы аўтаматызаванага вырабу лякалаў.

У структуры прыёму будуць захаваныя тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць каля 80%.

belapan.by

Фота Intex-press