Дзень медыка. Апытанне жыхароў Бярозаўшчыны



Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыка. Беларуская медыцына не можа пахваліцца вялікімі навуковымі прарывамі ў сваёй галіне. Затое адметна высокай карумпаванасцю, як паказалі крымінальныя справы за апошнія гады.

Магчыма таму ў грамадзян шмат прэтэнзій да медыцыны, нягледзячы на тое добрае, што атрымліваюць ад медыкаў, кажуць жыхары Бярозаўшчыны:

 – У нашай палаце ва ўсіх аднолькавыя кропельніцы. Гэта што, ва ўсіх аднолькавыя захворванні. З усяго другога аддзялення толькі ў адной хворай была кропельніца не такая як ва ўсіх.

– Урачам я ўдзячная. Але медыцына павінна больш фінансаваная. Сама медыцына не на тым узроўні, на якім павінна быць.

– Урачам я вельмі ўдзячны. Мяне ўжо некалькі разоў не было б, калі б не яны. А стан медыцыны ў Бярозе вельмі сумны, не хапае ўрачоў.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле апытаных людзей, беларуская медыцына занадта закрытая. Прыпіскі, утойванні захворванняў і смяротнасці, паказанні для галачкі, блат засталіся яшчэ з часоў СССР.

Галоўны лекар Бярозаўскай раённай бальніцы Нэллі Малейціна напярэдадні Дня медыка атрымала з рук міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка знак „Выдатнік аховы здароўя”.

Дзень медычнага працаўніка быў заснаваны ў СССР у 1980-м годзе. Сёння яго ўсцяж адзначаюць у некаторых постсавецкіх краінах.

Беларускае Радыё Рацыя