На „Басовішча” сабрана 109% неабходнай сумы
16285 злотых было ахвяравана на Фестываль музыкі маладой Беларусі Басовішча, які сёлета пройдзе апошні 30-ы раз. Сабрана 109% неабходнай сумы.
“Басовішча” ладзіць Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Фестываль традыцыйна пройдзе ў Барыку, што каля Гарадка, 19-20 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя