Пятро Цалка: Дзякуючы захаваным абрадам, мы ўсведамляем сябе як нацыю



Так лічыць дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка.

Паводле навукоўца, абрады дапамагаюць зразумець, што беларусы – цікавая нацыя з тысячагадовай гісторыяй.

– Калі мы бачым гэтыя абрады, мы разумеем, што яны працягваліся жыць на гэтай зямлі цягам стагоддзяў, можа нават і тысячагоддзяў. То бок, дзякуючы вось такім рэчам, як абрады, як традыцыйныя дзеянні, якія ў нас захаваліся, як мова, якая ў нас захавалася, мы разумеем, што мы асобная нацыя, цікавая нацыя, нацыя з тысячагадовай гісторыяй, сваёй гісторыяй. То бок, нам не трэба нешта звонку, каб разумець, што мы можам развівацца.

На Гомельшчыне дагэтуль фіксуюцца ўнікальныя абрады, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх – “Абрад “Ваджэнне Сулы”, традыцыя пакланення каменным крыжам “Каменныя дзевачкі”, абрад гукання вясны “Чырачка” і абрад “Провады русалкі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nashkraj.info