МНС: Пачатак 2015 года – стабільна цяжкі
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) характарызуе пачатак 2015 года як стабільна цяжкі ў плане пажарнай небяспекі. За навагоднія святы ў агні загінула 15 грамадзян і 11 атрымалі цяжкія траўмы.
Асноўная прычына крыецца ў чалавечым фактары, грамадзяне няправільна карыстаюцца элекрычнымі прыладамі і печкамі, адзначыў пінскі выратавальнік Святаслаў Міхнюк:
– Не надаюць гэтаму належнай увагі. Парушаюць правілы эксплуатацыі электрапрыбораў і печак на цвёрдым паліве.
Выратавальнікі адзначаюць, што павялічэнне пажараў традыцыйна адбываецца з надыходам маразоў з сярэдзіны студзеня па сярэдзіну лютага. Па статыстыцы МНС за мінулы год у Беларусі на пажарах загінула 749 грамадзян.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ej.by