Алесь Лагвінец: Ёсць шанец паўплываць на пазіцыю Бруселя
„Вялікія чэргі у консульствы Польшчы і Літвы, і змяншэнне тэрмінаў дзеяння выданых візаў, адмена візаў „на закупы” і хуткае павелічэнне памеру консульскага збору з 60 да 80 еўра за „шэнген” сведчаць пра змены ў візавай палітыцы ЕЗ у дачыненні да Беларусі”, – зазначае палітолаг, заснавальнік і сябра рады грамадскага руху „Дзея” Алесь Лагвінец.
„Сітуацыя выглядае не на карысць беларусаў, але на яе можна спрабаваць уплываць”, – дадае ён:
– Калі будзе, нельга сказаць ціск, а хаця б звароты, звяртанне ўвагі як з боку беларускага грамадства, так і з боку грамадства краінаў ЕЗ, а таксама міжнародных арганізацый і арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека, то я думаю, што шанец паўплываць на пазіцыю Бруселя ёсць.
„На польскім Падляшшы, па звестках мясцовых СМІ, ужо спрабавалі ўзняць пытанне аб вяртанні візаў „на закупы”. Акрамя таго ўжо распрацоўваецца адпаведная петыцыя да краінаў ЕС каб прыцягнуць увагу да сённяшняй сітуацыі”, – падсумоўвае Алесь Лагвінец.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток