Чарга з рэйсавых аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы



Чарга з рэйсавых аўтобусаў утварылася на памежным пункце пропуску Брузгі – Кузніца ў кірунку Польшчы. Пра гэта паведаміў прафесар Аляксандр Краўцэвіч. Спазненне складае ўжо найменьш за гадзіну.

– Мы ўжо стаім больш за гадзіну, але зараз у нас ужо ўзялі пашпарты. За намі яшчэ стаяць аўтобусы. Беларускую мяжу мы прайшлі ўвогуле без усялякіх перашкод за 15 хвілін. Гэта незвычайная з’ява, бо рэйсавыя аўтобусы мусяць ісці па раскладзе.

У дзяжурнай службе на польскай мяжы, паведамілі, што нічога незвычайнага не адбываецца, тэхнічных паломак абсталявання няма:

– Усё ідзе па плане. Проста вялікая інтэнсіўнасць руху. Вельмі шмат аўтобусаў.

Сайт дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі паведамляе, што чарга з легкавых аўтамабіляў у напрамку Польшчы ёсць толькі на памежным пераходзе Брэст. Там уезду на польскі бок чакаюць каля 120 аўтамабіляў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота NewGrodno.By