На Піншчыне праводзяць аналіз стану вады



На Піншчыне, пасля нядаўняй залевы, якая падтапіла Пінск і яго аколіцы, санітарна-эпідэміялагічныя службы правялі аналіз стану вады ў месцах адведзеных для купання. Мэта маніторынгу – праверыць ці не справакавалі моцныя ападкі развіццё інфекцый.

Па папярэдніх выніках – сітуацыя ў норме, але будзе яшчэ дадатковы кантроль, адзначае супрацоўнік санітарнай службы Эдуард Красоўскі:

– Мы зробім паўторны адбор пробаў вады і калі мікрабіялагічныя паказчыкі якасці вады будуць неадпавядаць, то мы будзем вымушаныя вынесці пастанова пра забарону купання дарослых і дзяцей. Дзеці гуляючы паводзяць сябе не кантралюема і могуць праглынаць ваду ў складзе якой магчыма мікрабіялагічнае абсемяненне здольнае выклікаць захворванне.

Усяго на Піншчыне дзесяць афіцыйна дазволеных месцаў для адпачынку каля вадаёмаў. Пакуль ані абмежаванняў ані забароны для купання няма.

Беларускае Радыё Рацыя