Беларускай чыгунцы закупяць 500 украінскіх паўвагонаў



Падкантрольны Банку развіцця „Прамагралізінг” прафінансаваў пастаўку Беларускай чыгунцы 500 паўвагонаў вытворчасці „Крукаўскага вагонабудаўнічага завода”.

У межах заключаных дагавораў у Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў, у поўным аб’ёме пастаўка будзе ажыццёўлена да кастрычніка бягучага года, гаворыцца на сайце „Прамагралізінга”.

Гэта першы значны кантракт на пастаўку рухомага складу, заключаны з Крукаўскім вагонабудаўнічым заводам. „Пры гэтым бакі адзначаюць аператыўнасць структуравання здзелкі і яе зручнасць для кожнага ўдзельніка, што з’яўляецца перадумовай для далейшага значнага пашырэння супрацоўніцтва пры пастаўках чыгуначнага транспарту для БЧ і іншых айчынных перавозчыкаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Крукаўскі вагонабудаўнічы завод – машынабудаўнічае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў горадзе Крамянчугу.

zviazda.by