У Беластоку прайшоў кірмаш на Святога Яна
Каля беластоцкай ратушы прайшоў кірмаш на Святога Яна.
У гандлёвых намётаў прадавалі хатні хлеб, сала, каўбасу, сыры, прысмакі, квас і сувеніры:
– Хлебная закваска даўжэй трымае свежасць, бо напрыклад, на дражжах з крамы – 23 дні, а гэты да 7 дзён. Ёсць жытні, з зернем, з атрубямі, з мёдам, чысты і белы хлеб.
Нягледзячы на спякоту, каля намётаў пастаянна знаходзіліся некалькі сотняў пакупнікоў. Кірмаш на Святога Яна адно з мерапрыемстваў, якое прайшло ў межах Дня горада Беластока.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя