Пра закон не для ўсіх



Як той казаў, суровы закон, але закон. Толькі не ў Беларусі. У нас хтосьці штраф можа атрымаць за тое, што не рабіў. А хтосьці парушыць правілы, на гэта будзе процьма доказаў, у тым ліку, візуальных, а пакарання за гэта не будзе аніякага. Пытанне ў тым, хто ты, а не ў тым, што ты парушыў.

Гомелец звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням саміведаецекаго, які, ведучы ровар у руках, ішоў не па тратуары, а па праезнай частцы. Гэта здарылася ў Аршанскім раёне, дзе саміведаецехто разам з іншымі чыноўнікамі пракаціўся на ровары. І калі самы галоўны раварыст сышоў з тратуара з веласіпедам у руках, то так жа зрабіліі астатнія. Сапраўды, застанешся на тратуары, то можна потым застацца і без працы. І вось фотаздымак усёй гэтай кампаніі, якая ідзе з роварамі ў руках па праезнай частцы, можна ўбачыць абсалютна любому чалавеку ў інтэрнэце. Гомелец Павал з гэтай нагоды звярнуўсяў ДАІ. Доўга, відаць, думалі ў дзяржаўтаінспекцыі, што адказаць жыхару абласнога цэнтра. Што б гэта прыдумаць, каб і адказ даць, і каб сябе не падставіць. Бо гэта ж там, у Еўропах, нават прэм’ер-міністры ці прэзідэнты могуць атрымаць штраф за няправільную паркоўку. А ў нас тут іншыя правілы. Адказ ДАІ быў проста шэдэўральны. Там усяго тры сказы. Маўляў, праверка праведзеная, у выніку праведзенай праверкі прынятае рашэнне ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, у выпадку нязгоды з адказам па выніках разгляду звароту можна абскардзіць яго ў вышэйшым органе. Усё. Якое менавіта рашэнне прынятае – не паведамляецца. То бок абскарджвайце тое, самі не ведаем што. Затое як бы і грамадзяніну адказалі, і сябе не падставілі.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ