Святочны вечар да дня народзінаў Магдалены Радзівіл



29 чэрвеня ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).

Арганізатары:

Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Тутэйшы тэатр.

Адрас: Менск, пр-т Незалежнасці, 44-А

Праграма:

18.30. Святая Імша.

19.15. Канцэрт арганнай музыкі, вершы Максіма Багдановіча.

Арганныя кампазіцыі прагучаць у выканні Віктара Кісценя. Вершы Максіма Багдановіча пачытаюць Андрэй Саўчанка, рэжысёр Тутэйшага тэатра, Ганна Палупанава, артыстка тэатра і кіно, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Уваход вольны.