Велапрабег „У пошуку супольнай гісторыі”
29 чэрвеня адбудзецца велапрабег пад назвай „У пошуку супольнай гісторыі”. Арганізатарам спартова-турыстычнага мерапрыемства выступае Гарадскі асяродак культуры ў Тэрэспалі (Польшча) пры падтрымцы ўстановы „За вела Берасце”.
Падрабязней распавядае прадстаўнік ГАК у Тэрэспалі Лукаш Пагажэльскі:
– Тэма з папярэдняга году, тады таксама называлася „У пошуку супольнай гісторыі”. Па-першае, гэта так файна гучыць. Па-другое, паказаць усім, што мы маем супольныя карані. Палякам, якія прыязджаюць у Беларусь, а таксама беларусам, якія прыязджаюць у Польшчу. Мы тут выхаваліся, тут жывем, мяжа нас падзяліла, але гэта можна пераадолець.
Гэта ўжо трэці прабег на дадзеную тэматыку арганізаваны Гарадскім асяродкам культуры ў Тэрэспалі і установай „За вела Берасце”. Падчас прабегу госці з Польшчы завітаюць у сядзібу Нямцэвічаў, праплывуць на цеплаходзе „Гродна” ды інш.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя