У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу
У горадзе Сіань правінцыі Шэньсі (Кітай) 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры, паведаміла «Мінск-Навінам» дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.
Бюст паэта з’явіўся ў мясцовым універсітэце замежных моў.
Бюст з бронзы, а на гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: „Народны паэт Беларусi Янка Купала”, пазначаны даты жыцця.
Бюст Янкі Купалы стварыў мінчук – скульптар Віктар Копач. Член Беларускага саюза мастакоў, ён добра вядомы ў Кітаі: не раз удзельнічаў у пленэрах і сімпозіумах па скульптуры, якія тут праводзіліся. У кітайскіх правінцыях ўстаноўлена 10 работ В. Копача, у тым ліку кампазіцыя «Раўнавага» у універсітэце Цінхуа.