26 чэрвеня Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў



26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў.

Пра тое, якім чынам супрацоўнікі міліцыі могуць ужываць катаванні, распавядае Сяргей Усцінаў, сябра грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва”:

– Выкарыстоўваюцца кайданкі, яны пераціскаюць запясці з такой сілай, што ў чалавека проста нямеюць, сінеюць рукі, пасля з’яўляюцца такія барозны ад гэтых кайданак. Калі чалавек доўгі час знаходзіцца ў іх, то пасля некалькіх месяцаў у яго проста анямелыя рукі. Таксама ўжываецца гумовы дручок, у простанароддзі міліцэйская дубінка. Ужываецца пластыкавая бутэлька з вадой, бо яна не пакідае сінякоў. Перакрываецца дыханне пластыкавым пакетам ці проста рукамі, каб дабіцца нейкіх абвінаваўчых доказаў.

„Выпадкі катаванняў трэба агучваць, звяртаючыся да сродкаў масавай інфармацыі і да праваабаронцаў па дапамогу”, – кажа Сяргей Усцінаў.

Беларускае Радыё Рацыя