Фотафакт: перасохлая „крыніца веры” ля анкалагічнага дыспансера
На тэрыторыі Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера стаіць металёвая альтанка-капліца з фантанчыкам для вады, які не працуе. Надпісы на пастаменце ўражваюць. Наперадзе надпіс: „Русь святая, храни веру православную”.
Капліца стаіць проста перад уваходам у анкалагічны цэнтр, надпіс заклікае хворых, іх сваякоў ды медыкаў: „Покайтесь ибо приблизилось Царствие небесное”.
Дата заснавання – 2000 год.
Альтанка мае занядбаны выгляд.
„Святая вада скончылася”, – так пракаментавала бязводную альтанку адна з наведніц онкадыспансера.
Хто і навошта ставіў альтанку з такімі дзікімі надпісамі, чаму ў ёй няма вады?
Беларускае Радыё Рацыя