У Гародні – кінапрагляды ад “Цудоўні”



Гарадзенская этнакрама “Цудоўня” запрашае на бязкаштоўныя кінапрагляды. Паказваць кіно будуць у дворыку ў цэнтры горада і першы прагляд адбудзецца ў чацвер 27 чэрвеня.

Распавядае супрацоўнік “Цудоўні” Антон Шаранкевіч:

– Кожны тыдзень аматары кінапраглядаў змогуць абраць адзін з двух фільмаў на сацыяльных сетках этнакрамы «Цудоўня». На гэтым тыдні можна выбраць з фільмаў «Папросту разам» і «Запавет» Кустурыцы. І прыйсці, скласці нам кампанію, і адпачыць, паглядзець фільм. Гэта будзе адбывацца шточацвер, а 21.30 у дворыку этнакрамы «Цудоўня».

Фільмы будуць паказваць на вялікім экране з праектара і на іх прагляд можа прыйсці любы жадаючы.

Беларускае Радыё Рацыя