„Грамадскі пікнік” ад „Дзедзіча”
6 ліпеня ў офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” адбудзецца „Грамадскі пікнік”. Арганізатары мерапрыемства ўручаць прэміі шэрагу асобаў, якія, на іх думку, зрабілі ўнёсак у дзейнасць незалежных дэмакратычных арганізацый.
Падрабязней кажа прадстаўнік „Дзедзіча” Дзяніс Трацюк:
– Будуць узнагароджаны 15 чалавек. Гэта прадстаўнікі сферы НДА, берасцейскага бізнесу і дзяржаўныя ўстановы, якія дапамагаюць грамадскім арганізацыям у прадастаўленні памяшканняў для правядзення сваіх імпрэз. Дрэс код – гэта яркія рэчы, рэчы ў стылі пікнік. Будзе фотазона, будзе невялічкі фуршэт для ўдзельнікаў і будзе добры настрой.
Мерапрыемства пройдзе ў Берасці, па вуліца Маякоўскага, 46. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі, спасылку на якую можна знайсці на сайце агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”.
Беларускае Радыё Рацыя