Алена Анісім: ТБМ – арганізацыя сталая, але маладая душой



30-ць гадоў таму адбыўся ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Кажа старшыня таварыства – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім:

– Трыццаць гадоў таму адбыўся ўстаноўчы з’езд, на якім было прынята рашэнне пра заснаванне грамадскага аб‘яднання Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Мы пачалі шэраг мерапрыемстваў, якія прымеркаваныя менавіта да гэтай даты. ТБМ – арганізацыя сталая, але яна вельмі маладая душой і нашымі маладымі сябрамі.

Дзякуючы высілкам таварыства, у гарадах Беларусі на грамадскім транспарце і на чыгунцы ў абвестках гучыць родная мова. На вуліцах з’яўляюцца беларускамоўныя шыльды.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск