Як жыхары Варшавы ратуюцца ад спёкі?



Тэмпературы вышэй за 30 градусаў – чарговая хваля спёкі. Сіноптыкі прагназуюць, што ў панядзелак у Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдзе гарачая маса паветра.

Днём прагназуецца да +34 градусаў. У гэты час медыкі рэкамендуюць заставацца дома і абмяжоўваць фізічную актыўнасць. Як перажыць спёку раяць жыхары Варшавы:

– Вада і прахалода – нічога іншага няма.

– Найлепш паспаць, перачакаць пакуль гэтыя дні мінуць.

– Наліваю ў ванну халодную ваду, ахалоджваюся халоднай вадой, ну і вентылятар уключаю. Стараюся ездзіць на трамваях з кандыцыянерам.

– Нашу з сабой халодную ваду.

– Лепш на ровары, чым на гарадскіх сродках камунікацыі.

– Там, дзе дрэвы, больш прыемна. Стараюся хадзіць па алеях, а не па тратуарах.

– Ноччу адкрыць вакно, каб было халадней, а днём зачыніць.

Падчас спёкі рэкамендуецца піць больш вады і пазбягаць сонца. Выкарыстоўваючы кандыцыянер варта зважаць на тое, каб розніца тэмпературы ў памяшканні і на вуліцы не была значнай, бо можна атрымаць тэрмічны шок або захварэць ангінай. Спецыялісты кажуць, што аптымальная розніца тэмператур – гэта 6 градусаў.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя