Апошнія камплекты ўзнагарод сёння разыграюць удзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў
Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў у Менску сёння разыграюць апошнія ўзнагароды. Сваіх уладальнікаў знойдуць 36 медальных камплектаў у шасці відах спорту.
На тэрыторыі „Мінск-Арэны” ў 13.00 пачнуцца фінальныя спаборніцтвы ў асобных відах спартыўнай гімнастыкі. Прызёры вызначацца ў 10 намінацыях (6 – у мужчын, 4 – у жанчын).
У заключны дзень спаборніцтваў баксёрскага турніру на рынгу палаца спорту „Уручча” будуць разыграны медалі ў 8 вагавых катэгорыях (5 – у мужчын, 3 – у жанчын). Пачатак фінальных баёў у 12.00.
На велатрэку „Мінск-Арэны” вызначацца пераможцы ў 6 дысцыплінах (4 – у жанчын, 2 – у мужчын). Медальныя заезды стартуюць у 13.00.
Столькі ж медалёў разыграюць удзельнікі спаборніцтваў па каратэ на татамі „Чыжоўка-Арэны” – па 3 у жанчын і мужчын. Пачатак паядынкаў у 9.00.
У апошні дзень турніру па бадмінтоне на пляцоўцы Falcon Club стануць вядомы чэмпіёны і прызёры ў трох намінацыях. Пройдуць фіналы ў адзіночных разрадах у жанчын і мужчын, а таксама ў міксце. Першы вырашальны паядынак стартуе апоўдні.
У апошні дзень спаборніцтваў на дыванах сталічнага Палаца спорту барцы грэка-рымскага стылю вызначаць мацнейшых у трох вагавых катэгорыях. Пачатак у 13.00.
Урачыстая цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў пачнецца ў 22.00 на менскім стадыёне „Дынама”.