Пуцін прыбыў у Менск
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск, паведамляе ТАСС.
Расейскі прэзідэнт сёння ўвечары наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, на якую яго запрасіў Аляксандр Лукашэнка.
У мінулую пятніцу, 28 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка прымаў у Менску прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, які таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Лукашэнка не выключыў магчымасці трохбаковай сустрэчы лідараў Беларусі, Расеі і Таджыкістана.
belapan.by