Каталікі адзначаюць Тры Каралі



6 студзеня каталікі адзначаюць адно з галоўных святаў каталіцкага календара – Тры Каралі. Адзначылі яго і вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. У касцёле адслужылі падзячную Імшу,  а таксама асвяцілі ваду і крэйду.

Па словах пробашча Мечыслава Янчышына, асвечанай у касцёле крэйдай на дзвярах дамоў пішуць першыя літары імёнаў каралей KMB, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар года.

Свята аб’яўлення Хрыста – гэта свята, на якое касцёл, Бог запрашае ўсе народы зямлі да збаўлення. Не канкрэтны народ, а кожны народ, кожнага чалавека, які пабачыў гэтую зорку Ісуса Хрыста і хоча паверыць.

Тры Каралі — народная назва свята, тэалагічная — Аб’яўленне Пана. У праваслаўнай царкве адпаведнае свята завецца Богаяўленне і звязваецца з Хрышчэннем Ісуса Хрыста Янам Хрысціцелем і сшэсцем на яго Духа Святога ў выглядзе голуба.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі